Затрыманы праваабаронца Воўчак

[глядзець фота да артыкула]

15.56

Праваабаронцы з «Вясны» паведамляюць, што Воўчак затрыманы за «дробнае хуліганства». Да суда, які адбудзецца ў панядзелак, ён будзе знаходзіцца на Акрэсціна. Працэс пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна (вул.Кірава, 21).

15.46

Знаёмыя Воўчака паведамілі ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук, што да яго падышоў міліцыянер, каб праверыць дакументы. Праваабаронца паспеў паведаміць, што цяпер ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. Тэлефанаванні ён скідвае.

Ёсць імавернасць, што зараз у яго дома адбудзецца ператрус. Алег Воўчак — былы афганец, пасля працаваў у пракуратуры.

Пасля сыходу з дзяржаўных органаў займаўся гучнымі справамі. Прычым не толькі палітвязняў, але звязаных з арыштаванымі сілавікамі.

Ён актыўна дапамагаў Аляксандру Казуліну, а пасля Міколу Аўтуховічу, з якім яго яднаў афганскі вопыт.

Дзейнасць Воўчака не раз выклікала злосную рэакцыю лукашэнкаўскіх СМІ. У ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» рэгістрацыю забралі яшчэ ў 2003 годзе. Цяпер справа аб ліквідацыі «Прававой дапамогі» знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Будзе абнаўляцца.


ЗП, МБ [15:48, 27 студзеня 2012]

[чытаць каменты (41) ці каментаваць]