Знакаміты саксафаніст Кені Джы прыязджае ў Мінск

Кені Джы, сусветна вядомы віртуоз саксафона і флейты, упершыню выступіць з канцэртам у Мінску,
паведамляе сайт kvitki.by

Імя Кені Джы (Кенет Гарэлік) шырока вядомае ў колах сапраўдных знаўцаў джаза. Гэты віртуозны амерыканскі саксафаніст уваходзіць у спіс найлепшых амерыканскіх джазавых музыкаў усіх часоў, у дзясятку артыстаў, чые альбомы з’яўляюцца самымі прадаванымі па ўсім свеце і разыходзяцца мільённымі накладамі сярод прыхільнікаў інструментальнай музыкі.

Канцэрт пройдзе 13 сакавіка ў мінскім Палацы Рэспублікі. Цана білетаў: ад 130 тыс. да 420 тыс. рублёў.

Выступаць Кені Джы будзе ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра.

[відэа]


[15:28, 27 студзеня 2012]

[чытаць каменты (2) ці каментаваць]