На ўкраінска-беларускай мяжы канфіскавалі 27 шлюбных сукенак

[глядзець фота да артыкула]

25 студзеня ў памежным пукнце пропуску «Цяруха» ў цягніку Кіеў-Санкт-Пецярбург канфіскавалі партыю тавару, якую перавозілі незаконна.

Грамадзянка Расіі адмовілася дэклараваць свае рэчы. Пры надглядзе ў яе знайшлі 27 шлюбных сукенак, 25 колцаў і упрыгожванняў да іх. Жанчына сказала, што везла іх для продажу на тэрыторыі Мытнага саюза.

Сукенкі і аксесуары ацэнены на 48 880 900 рублёў. Складзены пратакол аб адміністратыўным парушэнні.


КМ [12:40, 27 студзеня 2012]

[чытаць каменты (2) ці каментаваць]