Чарговы акт вандалізму ў Брэсце

Невядомыя выдралі з коранем адзін з элементаў памятнага знака «Стары ліхтар». Вага выкрадзенага фрагмента — каля 50 кілаграмаў.

Памятны знак, які стаў славутасцю пешаходнай вуліцы, быў усталяваны ў дні святкавання 990-годдзя горада, у ліпені 2009 года. Сімпатычная кампазіцыя ўключала ў сябе міні-скульптуру кажана з ліхтаром у лапах, «наказъ» гарадскога галавы аб парадку і часе запальвання ліхтароў і бронзавую пліту, замацаваную на валуне ля падножжа знака. На пліце была схематычна накрэсленая карта Брэст-Літоўска канца XIX стагоддзя.


vb.by [11:23, 27 студзеня 2012]

[чытаць каменты (2) ці каментаваць]