Twitter зможа ўводзіць цэнзуру ў асобных краінах
Як адзначае Reuters, гэтая функцыя з’явілася ў Twitter праз год пасля пачатку «арабскай вясны», калі ў краінах Блізкага Усходу мікраблогі зрабіліся магутным сродкам для каардынацыі народных выступаў.
«Паколькі мы працягваем распаўсюджвацца па ўсім свеце, мы ўваходзім у краіны, якія маюць розныя ўяўленні пра свабоду слова», — гаворыцца ў паведамленні, пакінутым у карпаратыўным блогу Twitter.
Пры неабходнасці паведамленні будуць блакавацца на тэрыторыі той ці іншай краіны, але іх змогуць бачыць карыстальнікі за мяжой.
Стваральнікі новай функцыі сэрвісу падкрэсліваюць, што дадзеная мера можа аказацца запатрабаванай у Францыі ці Германіі, дзе ідзе актыўная барацьба супраць паведамленняў з неанацысцкім зместам.
Reuters [10:06, 27 студзеня 2012]
