Робячы газапраход, натрапілі на караблі

[глядзець фота да артыкула]

Прывітанне з мінулага: дзясяткі караблёў, частка з якіх пабудаваныя сотні гадоў таму, выяўлены на дне Балтыйскага мора. Пра гэта паведамілі шведскія навукоўцы. Караблі знайшла будаўнічая кампанія, якая збірае газавую трубу паміж Расіяй і Нямеччынай. Паводле навукоўцаў, частка караблёў знаходзіцца ў выдатным стане адносна свайго вялікага веку.

«Самыя старажытныя караблі ляжаць тут з Сярэдневечча ды маюць больш за 800 гадоў. Большасць жа з ХVII-XIX стст, — сказаў кіраўнік Управы па шведскай спадчыне Петэр Норман. — Караблі вельмі цікавыя, але мы пакуль што бачылі іх адно звонку. Большасць з іх цэлыя і захаваліся ў добрым стане».

Тысячы парэшткаў затанулых караблёў знаходзяцца ў Балтыйскім моры. Прычына іх добрай захаванасці — на Балтыцы амаль адсутнічаюць чарвякі і мікраарганізмы, які любяць дрэва. Цяперашнія знаходка выяўлены на ўсходзе ад швэдскай выспы Готланд.

Нагадаем, «Нордстрым» — гэта супольны расійска-нямецкі праект. Гэтым газапровадам газ павінны праходзіць непасрэдна з Расіі ў Нямеччыну па Балтыйскмі моры, у абвод Беларусі і Ўкраіны. Паводле расійскага боку, лінія мусіць быць пабудаваная ўжо ў наступным годзе.


ЛК, паводле АР [16:43, 10 сакавiка 2010]

[чытаць каменты (2) ці каментаваць]